![]() |
|
| RUS | |
|
FEEL BRAZIL: Love Carnival Night
13 лютага
23:00—5:30 R-Club, Сурганава, 26 13 лютага ў Рыо-дэ-Жанейра пачынаецца карнавал, а ў Мінску — самая гарачая вечарына гэтай зімы — Feel Brazil: Love Carnival Night.
Вас чакаюць 2 танцполы:
Brazil live area: DJ Laurel, спявачка Ellen Mendonca (BR),
капуэйра/батукада/самба/неон-шоў (BR-ES-PL-LT-RU)
Latino techno house area: DJ Sugar, DJ Deep і DJ Verde (Minorscene), візуальны арт TXYZ
+ playstation-гульні, эксперыментальная фотапляцоўка, бразільскі кактэйль-бар, чылаўт для закаханых і свабода самавыяўлення.
Інфа: +375 44 711 99 07
Квіткі: +375 29 254-61-55 (20 000 / VIP 25 000—30 000; на ўваходзе 25 000 / VIP 30 000—35 000) |
|
Brazil live area
|
|
|
Ellen Mendonca
“Я неверагодна люблю беларускіх людзей, палюбіла іх з майго першага візіту ў Мінск. Чатыры гады таму ў мяне нават быў канцэртны тур па гарадах Беларусі, і вашы людзі мяне так горача прымалі! Дзякуй ім за тую цеплыню яшчэ раз.
Зараз мяне чакае новы досвед — спяваць для аўдыторыі, якая ўжо знаёма з бразільскай культурай, з музыкай і такім мастацтвам, як наша капуэйра.
Мяркую, што на вечарыне таксама будуць людзі, якія да гэтага ніколі не чулі бразільскай музыкі. Яны даведаюцца, што гэта музыка можа быць мяккай і лёгкай, можа быць моцнай і уладнай, але, дзякуючы сваёй асаблівай энергіі, яна ўкладвае ў сэрцы і душы людзей яскравыя і незабыўныя адчуванні.
Я не сумняваюся, што вы адчуеце сапраўдную атмасферу Бразіліі.
ЯЯ спяю некалькі вядомых песень, такіх як “Ipanema Girl“ і “Mais que Nada”. Таксама будзе крыху самбы, каб патанцаваць. Яшчэ я спяю песню, якую ведаюць многія дзяўчыны з Беларусі — “Baby”, а таксама шмат іншых бразільскіх песень, якія вы палюбіце і запомніце назаўсёды. Дзякуй за запрашэнне і гэтую магчымасць быць з вамі!”
|
![]() |
DJ Laurel
“Мая кар'ера як дыджэя пачалася з сэтаў у стылях bossa nova, brazil і latino у танцавальным ключы. FEEL BRAZIL для мяне — эксклюзіўная магчымасць вярнуцца да каранёў сваіх сэтаў праз 10 год!”
|
![]() |
Капуэйра-батукада-самба-неон шоў ад FICAG
“Вечарына Love Carnival Night — гэта квінтэсенцыя фестываля бразільскай культуры FEEL BRAZIL, які пройдзе ў Мінску з 11 па 14 лютага. Госці фэсту, майстры капуэйры з Бразіліі, нашыя сябры, аматары і знаўцы бразільскай атрамсферы — усе там будуць. А калі мы разам, нашыя захапленні пераўтвараюцца у неверагоднае шоў, на якое можна не толькі глядзець, але і ўдзельнічаць у ім. Так што са свайго боку абяцаем сальта да столі, аглушальныя рытмы бразільскай батукады, свабодную ад комплексаў самбу і шмат эмоцый. Давай і ты, адчуй Бразілію!”
|
|
Latino techno house area
|
|
![]() |
DJ Sugar
“Я раней вельмі любіў этна-рытмы южнаамераканскіх краін, таму я патраціў даволі шмат часу на адбор патрэбнага матэрыялу. На latino-techno house танцполе на вечарыне можна будзе пачуць вялікую колькасць перкусіі, барабанных партый, вакала і жывых інструментаў у электроннай музыцы. Гэта будзе дастаткова глыбокая музыка, вельмі прыгожая, не заўсёды супер-танцавальная, але, на мой погляд, яна будзе шыкоўна перадаваць настрой вечарынкі”.
|
![]() |
DJ Verde и DJ Deep (Minorscene)
“Бразільская вечарына — гэта вельмі цікава. Нам прыемна, што недзе, у Рыа-дэ-Жанэйра — горадзе кантрастаў, — у гэтую ж ноч будзе праходзіць аднайменны фестываль.
Што яшчэ можам сказаць? Дзве сталіцы, нас двое, і там і тут гарады кантрастаў. Музыка сама просіцца быць рознабаковай, але вытрыманай. Не будзем раскрываць планы на нашае выступленне, каб неяк здзівіць. Але тое, што гэта будзе прыемны для слуха deep-house — факт. Магчыма, мы нават зробім спецыяльны трэк і падорым яго гасцям вечарыны”.
|
![]() |
Visual Art TXYZ
|
|
Інфармацыйная падтрымка: euroradio.fm
|
|