![]() |
|
| RUS | |
|
FEEL BRAZIL 2010: Festival
Шчаслівыя запрасіць усіх аматараў капуэйры і цалкам бразільскага мастацтва на фестываль FEEL BRAZIL, які пройдзе ў Менску з 11 па 14 лютага.
У гэтым годзе мы вырашылі акцэнт паставіць менавіта на капуэйры і запрасілі трох харызматычных і выбітных майстроў з Бразіліі — Mestre Museu, Mestre Rei, Contra-Mestre Curio. Акрамя свайго неверагодна пазітыўнага настрою і вялізарнай энергіі, майстры падзеляцца сваім досведам у новых тэндэнцыях капуэйры, распавядуць пра філасофію рухаў, пакажуць як распрацоўваць сваё цела, каб быць гібкім і рабіць акрабатычныя фінты, навучаць новым прыёмам барацьбы і новым элементам танца.
Таксама майстры засяродзяць увагу на афрыканскім танцы макулеле і на бразільскай музыцы розных накірункаў — капуэйры, самбы, батукады і далей, як спадабаецца, — ад фавэла-фанку да “эм-пі-бі” (папулярнай бразільскай музыкі).
Яшчэ у праграме — наведванне дзіцячага дома (вопыт мінулых гадоў паказаў, што дзеткі вельмі любяць гасцей з Бразіліі), адкрытая прэс-канферэнцыя з бразільскім сюрпрызам і напрыканцы — чырвоны дзень календара, цырымонія пасвяшчэння ў капуэйрысты і змена паясоў вучняў беларускай школы FICAG.
А квінтэсенцыяй усіх гэтых падзей стане вечарына Feel Brazil: Love Carnival Night, на якой збяруцца госці фестывалю з усяго свету, сябры, сябры сяброў, прыхільнікі бразільскай культуры і аматары прыемна адпачыць сярод адэкватных, добрых і вясёлых людзей.
Давай і ты, адчуй Бразілію.
|
|
Праграма
FEEL BRAZIL 2010, 11—14 лютага, Менск 11 лютага, чацверг
САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51, зал № 1
19:00—20:00 — капуэйра, Mandinga (Mestre Museu, Mestre Rei) 20:00—21:00 — капуэйра, Movimentos Novos (Mestre Museu, Mestre Rei) 21:00—22:00 — знаёмства, вялікая Roda de Capoeira (19:00—20:00 дзеці) 12 лютага, пятніца
Школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў № 5, вул. Ангарская, 46
13:00 — 14:00 выступленне ў дзіцячым доме 15:00 — 16:30 адчыненая прэс-канферэнцыя з галоўнымі гасцямі фестывалю САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51, зал № 1
18:00—19:00 — макулеле 19:00—20:00 — капуэйра, Sintura Despresada (С.M. Curio) 20:00—21:00 — капуэйра, Benguela (Mestre Museu, Mestre Rei, C.M. Curio) 21:00—22:00 — Roda de Capoeira (18:00—20:00 — дзеці) 13 лютага, cубота
САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51, зал № 2
13:00—15:00 — музыка (музыка капуэйры, самбы, макулеле, бразільская перкусія) САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51, зал № 1
16:00—17:00 капуэйра, Floreios (C.M. Curio) 17:00—19:00 капуэйра, Regional (Mestre Museu, Mestre Rei, C.M. Curio) 19:00—20:00 адкрытая Roda de Capoeira (18:00—20:00 дзеці) R-Club, Сурганава, 26
23:00—5:30 вечарына FEEL BRAZIL: Love Carnival Night 14 лютага, нядзеля
САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51, зал № 1
14:00—19:00 чацвёртая цэрэмонія batizado/troca de cordas беларускага філіялу FICAG Iнфа: +375 29 130-20-33
|
|
Інфармацыйная падтрымка: euroradio.fm
|
|